Магдэбургскае права ў ВКЛ

Магдэбускае права з’яўляецца адной з найбольш вядомых сістэм гарадскога права. Крыніцамі Магдебугскага права з’яўлецца “Саксонскае зерцала” (зборнік германскага феадальнага права) і статут горада Магдэбурга. Яно склаласяў ХІІІ стагоддзі ў Магдэбурге як феадальнае гарадское права, якое давала права на незалежнасць горада ад феадалаў. Па гэтаму праву гарада здабывалі сваю юрыдычную, эканамічную, грамадска-палітычную і маемастную незалежнасць. Усе гэта рэгулявалася ўласнай сістэмай юрыдычных норм. 

 

Фота 1. Магдэбург (Michel DD 2903-2904)

Магдэбурскае права дзейнічала ў гарадах Усходняй Германіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Польшчы Магдэбурскае права актыўна ўводзіў Казімір ІІІ Вялікі. 

 

Фота 2. Казімір ІІІ Вялікі (Michel PL 1485)

Пад уплывам Польшчы Магдэбургскае права пачало распаўсюджвацца і ў ВКЛ. Тым ня менш гэта быў самастойны працэс, і Магдэбугскае права ВКЛ адрознівалася ад гарадскога права ў Магдэбурге і Польшчы. На арганізацыю гарадскога самаўпраўлення па Магдэбургскім праве ўздейнічалі канкрэтныя умовы, існуючыя ў ВКЛ у цэлым і ў кожным горадзе ў прыватнасці.

На пачатку Магдэбургскае права ў ВКЛ давалася паселішчу прывілеем вялікага князя літоўскага, а пасля Люблінскай уніі 1569 года каралем польскім і вялікім князем літоўскім. Прыватным гарадам Магдэбугскае права даравалася прывілеем уладальніка ці па яго хадайніцтве вялікім князем. Магдэбугскае права давалася як узнагарода для мяшчан і заахвочванне дзеля лепшага парадку і развіцця гораду, а яго пазбаўленне, як пакаранне за цяжкія правіннасці (у 1623 г. Віцебск быў пазбаўлен Магдэбургскага права за забойства уніяцкага архіепіскапа І. Кунцевіча).

Першы прывілей на Магдэбургскае права ў ВКЛ атрымала Вільня ў 1387 годзе.

 

Фота 3. Віленская ратуша (Michel LT 570)

Жыхары гарадоў, якія атрымалі Магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцяў, ад суда і ўлады ваявод, стараст і іншых дляржаўных чыноўнікаў. З увядзеннем Магдэбургскага права скасоўвалась дзейнасць мясцовага права, аднак выкарыстоўваліся мясцовыя звычаі, калі нормы, неабходныя дзеля вырашэння цяжбы, былі не прадугледжаны Магдэбургскім правам. Магдэбургскае права не распаўсюджвалася на габрэйскае насельніцтва, выключэннем былі Трокі, дзе габрэі ў 1444 годзе набылі Магдэбургскае права ў якасці самастойнай групы гараджан.

 

Фота 4. Трокскі замак (Michel LT 486)

У аснове сістэмы самакіравання стаяла гарадская абшчына, яна з’яўлялася калектыўным суб’ектам права. На чале гарадскога самакіравання стаяў войт, якога прызначаў вялікі князь (у некаторых гарадах мяшчане выбіралі войта і лантвойта). Падчас адсутнаці войта яго намеснікам быў лантвойт. Права выбіраць лантвойта ў адпаведнасці с прывілеямі вязікіх князеў мелі Камянец, Высокае, Кобрын, Гарадзец, Пружаны, Пінск, Лагішын і іншыя. Пад кіраўніцтвам войта дзейнічаў судзебны орган – лава, ў абавязкі якой уваходзіў разгляд крымінальных спраў. Унутранай палітыкай гораду, разглядам прыватных і адміністрацыйных судзебных спраў, займалася абраная гараджанамі рада, якой кіраваў бургамістр. Пасля заканчэнні тэрміну сваіх паўнамоцтв, бургамістры выступалі перад радай са справаздачай аб праведзенай працы.

Непасрэднае кіраўніцтва гарадскімі справамі знаходзілася ў руках бургамістраў, радцаў і лаўнікаў, з якіх складаўся магістрат. Пры ўступленні на пасаду ўсе прадстаўнікі магістрату прыносілі прысягу гораду. У Вільне, Брэсце, Гародне, Драгічыне, Наваградку, Полацку і некалькі іншых гарадах магістраты падзяляліся на праваслаўную (потым уніяцкую) і каталіцкую паловы.

Дзейнасць магістрату ахоплівала ўсе бакі жыццядзейнасці. Ен выконваў прадстаўніцкую, адміністратыўную, фіскальную, распараджальную, судзебную, натарыяльную і іншыя функцыі. Органы самакіравання адказвалі за дабраўпарадкаванне тэрыторыі горада, збіралі і размяркоўвалі гарадскія падаткі, распараджаліся гарадской маемасцю, абаранялі інтарэсы гораду і яго жыхароў, вызначалі парадак гандлю, дзейнасці рамесных і гандлевых об’яднанняў, адказвалі за абарону горада. Адкрытая дзейнасць магістрата і сторгая падсправаздачнасць перад радай і гараджанамі, былі надзейнымі перашкодамі для пашырэння карупцыі і іншых злоўжываннях уладай.

Адметнай рысай гарадоў, якія набылі Магдэбурскае права, і сімвалам гарадской свабоды з’яулялась ратуша.

Да нашых дзен дайшлі тры аўтэнтычных ратушы ў Слоніме, Чэрске і Шклове.

Фота 5. Чэская ратуша (Michel BY 433)  


Фота 6. Шклоўская ратуша (Michel BY 655)

І чатыры адноўленыя ў 1990-2000 гады. ў Віцебску, Магілеве, Мінску і Нясвіжы.

Фота 7. Віцебская ратуша на купоне
маркі “Герб Віцебска”  (Michel BY 740)


Фота 8. Віцебская ратуша (Michel BY 401)


Фота 9. Віцебская ратуша (Michel BY 406)

     

Фота 10. Магілеўская ратуша
(Michel BY 900)     



Фота 11. Мінская ратуша
(Michel BY 661)



Фота 12. Нясвіжская
ратуша (Michel BY 432)

Брэст пад Магдэбургскім правам

Берасце ў XIV стагодзі знаходзілася пад уладай вялікага князя ВКЛ Гедзіміна, потым князя Кейстута. 

Фота 13. Князь Кейстут (Michel LT 1391)

У 1349-66 гадах знаходзіуся пад уладай польскага караля Казіміра ІІІ. У 1382-84 гадах Берасце перайшло пад уладанне князя Скіргайлы, потым князя Вітаўта. У час барацьбы паміж Ягайлам і Вітаўтам у 1388-92  Ягайла пасля захопу горада ў 1390 дараваў Берасцю Магдэбургскае права 15 жніўня 1390 г. 

Фота 14. Кароль Уладзіслаў ІІ Ягайла
(Michel LT 1360)


 

Фота 15. Вялікі князь Вітаўт
(Michel LT 1311)

 

Фота 16. КПД Ягайла і Вітаўт
(Michel LT 1360-1361)

 

Фота 17. Блок выпушчаны з нагоды 1000-годдзя Брэста з выявай на марке Берасцейскай бібліі, памятны знак прывілея,
падараванага Ягайлам на Магдэбургскае права, і манеты чаканеныя на Берасцейскім манетным двары (Michel BY BL179A)

Па дадзеных А. Грамыка ў 1464 годзе каралем польскім і вялікім князем літоўскім Аляксандрам Берасцю быў дараваны герб – у сінім полі срэбраны лук са стралою, накіраванай уверх.

 

Фота 18. Герб Берасця (Michel BY 396)


 

Фота 19. Канверт з сучаснымі гербамі Брэста

Брэст таксама меў пячатку, аб якой згадвае ў сваім зборніку гербоў з 1584 года Бартош Папроцкі: “горад Брэст ужывае лук нацягнуты з накладзенай стралою з тэкстам вакол Sigillum civitat Brestensis Magni Duc Litvaniae”.

 

Фота 20. Гарадская пячатка Брэста

Таксама, згодна з прывіліям 1554 года Сігізмунда ІІ Аўгуста, Берасце набыў права выкарыстоўваць гербавую пятатку с выявай у чырвоным полі чатырохкутнай вежы на зліцці дзвух рэк. Гэты герб зафіксаваны на пячатцы войтаўска-лаўніцкай калегіі гарадскога магістрата.

Фота 21. Гербавая пячаць Брэста


Фота 22. Герб войтаўскай улады Берасця XVI-XVII ст.

 

Фота 23. Берасце на гравюры XVII ст.

 

Магдэбургскае права было скасавана Екацярынай ІІ пасля далучэння ВКЛ да Расійскай імперыі: у Магілёўскай і Пскоўскай губернях – у лістападзе 1775 г., у Мінскай губерні – у маі 1795 г., у Слонімскай і Віленскай губернях – у снежні 1795 г. Узамен уводзіліся нормы расійскай Жалаванай граматы гарадам 1785 г.

 

Фота 24. Екацярына ІІ (Michel RU 88)

Крыніцы:
А. Довнар. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 1-2. Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2007;
Л.М. Нясцярчук. Замкi,палацы, паркi Берастейшчыны X-XX стагодзяў. Мiнск БЕЛТА 2002;
Г. Церабунь. Гербы Берасця // Спадчына 1993. №6. С. 13-15;
Глабальная сетка Інтэрнэт

А.В. Казаручык, член ГА «Беларускі саюз філатэлістаў”